ХХІХ Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" адбудзецца ў Брэсце з 5 па 12 верасня 2025 года
У 29-ы раз "Белая вежа» збірае пад свае сцягі таленавітыя калектывы з розных краін свету, каб падарыць незабыўныя эмоцыі і даказаць: тэатр застаецца жывым, дынамічным і актуальным. Ужо зусім хутка мы ўбачым, што нашы госці падрыхтавалі для знатакоў тэатральнага мастацтва.
Шляхам прафесійнага адбору экспертны савет сфармаваў праграму фестывалю, у якую ўвайшлі 30 спектакляў ад 30 творчых калектываў з 6 краін свету: Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана.
Традыцыйна прадстаўлены шырокі спектр жанраў: класічная драма, інтэрактыўная камедыя, музычная казка, а так жа містычны трылер, электра-плашчадны нуар, гераічны эпас і многія іншыя. Гледачы любых узростаў знойдуць у афішы пастаноўкі на свой густ.
Паказ спектакляў адбудзецца на 5 мовах: беларускай, рускай, армянскай*, татарскай * і казахскай*.
*- паказ спектакляў адбудзецца з перакладам на рускую мову.
Пастаноўкі пройдуць на 5 пляцоўках: у вялікай і малой залах Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, фае тэатра, Брэсцкім тэатры лялек і Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры.
Больш падрабязна з праграмай фестывалю можна азнаёміцца па спасылцы.