Кітайскі Новы год
Урачыстае святкаванне кітайскага Новага года адбылося сёння ў зале "Белдзяржфілармоніі".
"Нашы народы звязвае моцная гісторыя дружбы і супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. На сучасным этапе Рэспубліка Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка рэалізуюць велізарную колькасць значных сумесных праектаў. З упэўненасцю можна казаць, што сёння нашы краіны па праве лічацца сапраўднымі сябрамі і надзейнымі партнёрамі. Наша сяброўства праверана часам і з кожным годам становіцца толькі мацнейшым" - намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Аляксандравіч Саракач.
.jpeg)
Сяргей Аляксандравіч абвясціў прывітальны адрас ад Міністра культуры для гасцей і ўдзельнікаў святочнага мерапрыемства.