Ключы ад пакояў новага інтэрната кінастудыі «Беларусьфільм» уручыў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар
З 50 жыхароў - 28 працаўнікі «Беларусьфільма». Сярод іх не толькі акцёры і рэжысёры, у якіх яшчэ няма ўласнага жылля ў сталіцы, але і ўсе, хто мае дачыненне да свету кіно (ад асвятляльнікаў да бухгалтараў), у тым ліку і маладыя спецыялісты. Сустракаць групы з іншых краін інтэрнат-гасцініца будзе ўжо да канца года. Бо на «Беларусьфільме» запускаюць у працу міжнародныя праекты з Расіяй, Кітаем і Казахстанам.
