Калекцыі кніг пра гісторыю, культуру і мастацтва Татарстана былі перададзены ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ад Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Татарстан
"У культуры галоўнае - стаўленне, атмасфера, дух..", - працытаваў словы Міністра культуры генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Францавіч Гігін.
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Татарстан Мадзіна Фатыхаўна Цімярзянава сказала, што марыла прыехаць у Беларусь. "Мы з любоўю сабралі калекцыю кніг для Нацыянальнай бібліятэкі. Калі вы азнаёміцеся са зместам гэтых кніг, то зразумееце, мы адкрытыя, прыязныя і імкнемся да ведаў" - такімі словамі пачала сваю прамову Мадзіна Цімярзянава.