"Кампазітар жыве, пакуль гучыць яго музыка"…
29 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі прайшла цырымонія развітання з кампазітарам, заслужаным дзеячам мастацтваў, дацэнтам кафедры эстраднай музыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Алегам Елісеенкавым.
"Кампазітар жыве, пакуль гучыць яго музыка", - у развітальным слове адзначыў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч.
Алег Елісеенкаў усё жыццё папулярызаваў беларускую эстраду і быў ёй верны. Яго песні ў выкананні артыстаў беларускай эстрады гучалі на шматлікіх канцэртах ва ўсіх кутках краіны.
Памяць пра Алега Мікалаевіча назаўжды застанецца ў нашых сэрцах.