adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Конкурс юных выканаўцаў "Халі-хало" сёлета здабыў міжнародны статус

14.11.2017

Конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Халі-хало" праводзіцца ў Наваполацку, які ў будучым годзе прыме эстафету культурнай сталіцы Беларусі. Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы Міністэрства культуры Васіля Чэрніка намаганнямі гарадскіх уладаў зроблена нямала, каб гэты конкурс атрымаў  высокі статус, ён дазволіць паказаць сябе таленавітым выканаўцам не толькі з Беларусі, але і іншых краін.

Як паведаў старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў, гэтае свята - знакавае і чаканае для горада. Ідэя правядзення ў Наваполацку фестывалю для юных дараванняў нарадзілася ў 1994 годзе. Спачатку ён праводзіўся штогод, потым ператварыўся ў біенале. З 2003 года ў яго гісторыі ўзнікла паўза, адрадзіўся "Халі-хало" ў 2011 годзе. На конкурсе 18-19 лістапада выступяць юныя вакалісты з сямі краін - Беларусі, Расіі, Малдовы, Эстоніі, Украіны, Латвіі і Румыніі. На адборачныя туры песеннага спаборніцтва паступіла больш за 120 заявак, журы трэба выбраць лепшых з 56 вакалістаў. Яны будуць спаборнічаць у трох узроставых катэгорыях: ад 8 да 10 гадоў, ад 11 да 13 гадоў, ад 14 да 16 гадоў. Выступы пройдуць у Палацы культуры ААТ "Нафтан".

Міжнароднае журы конкурсу ўзначаліць заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева. У складзе судзейскай калегіі педагогі па вакале, кампазітары і дзеячы мастацтваў з Беларусі, Эстоніі, Малдовы, Украіны. Дзмітрый Дзямідаў дадаў, што для многіх беларускіх артыстаў "Халі-хало" стаў пляцоўкай, дзе загучалі іх імёны. У свой час на сцэне конкурсу выступалі Пётр Ялфімаў, Наталля Падольская, Валерыя Грибусова і іншыя. Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры, Віцебскі аблвыканкам, Наваполацкі гарвыканкам.

arrow
arrow