adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Конкурс прызоў для кінафестывалю «Лістапад»

04.03.2024

Міністэрства культуры і Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" праводзяць конкурс эскізных праектаў прыза Міністра культуры Рэспублікі Беларусь для маладых кінематаграфістаў "Надзея" і прыза конкурсных праглядаў Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".

Прыз Міністра культуры Рэспублікі Беларусь для маладых кінематаграфістаў "Надзея" ўяўляе сабой статуэтку з металу (вышынёй да 700 мм) на падставе з металу або дрэва, якая ў мастацкай форме адлюстроўвае ідэю прыза. На вонкавым баку прыза размяшчаецца надпіс з назвай прыза і годам яго прысуджэння, а таксама найменне Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".

Прыз конкурсных праглядаў кінафестывалю ўяўляе сабой статуэтку з металу (вышынёй да 200 мм) на падставе з металу або дрэва.

На вонкавым баку размяшчаецца эмблема кінафестывалю, якая ўяўляе сабой паток святла, што льецца з кінапраектара, на фоне якога размешчана выява кляновага ліста і словы: "Мінскі міжнародны кінафестываль", пад патокам святла - слова "Лістапад", а таксама назва намінацыі, за перамогу ў якой прысуджаны прыз, на рускай і англійскай мовах і год правядзення кінафестывалю

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна ў тэрмін да 15 сакавіка 2024 г. падаць у Міністэрства культуры заяўку на ўдзел у Конкурсе, эскіз прыза ў матэрыяле, а таксама яго выяву ў электронным выглядзе і кароткую тлумачальную запіску.

Вынікі будуць падведзены да 25 сакавіка 2024 г. Пераможцы атрымаюць прэміі ў памеры 20 базавых велічынь кожная.

arrow
arrow