adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Конкурс творчых канцэпцый цырымоній адкрыцця і закрыцця XIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»

26.08.2022

Міністэрства культуры праводзіць конкурс творчых канцэпцый цырымоній адкрыцця і закрыцця XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Да ўдзелу запрашаюцца як прафесійныя рэжысёры, якія маюць досвед правядзення масавых свят, эстрадных прадстаўленняў, так і навучэнцы, студэнты ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, якія атрымліваюць адукацыю па спецыяльнасці «рэжысура кіно і тэлебачання», «рэжысура тэатра (тэатр лялек)», «рэжысура тэатра (драматычны тэатр)», «рэжысура (эстрада)», «рэжысура тэатра (музычны тэатр)», «рэжысура свят (тэатралізаваныя)», «рэжысура свят (народныя)», «мастацтва эстрады (рэжысура)», «народная творчасць (тэатральная)».

У тэрмін да 15 верасня (уключна) неабходна падаць у Міністэрства культуры заяву і творчую канцэпцыю.

Падрабязней - у Інструкцыі аб парадку правядзення конкурсу творчых канцэпцый цырымоній адкрыцця і закрыцця XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Інструкцыя

arrow
arrow