adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Конкурсны адбор рэжысёрскіх канцэпцый навагодняга свята «Алімпійская ёлка»

11.05.2022

Міністэрства культуры сумесна з Нацыянальным алімпійскім камітэтам аб'яўляе конкурсны адбор рэжысёрскіх канцэпцый навагодняга свята «Алімпійская ёлка» ў снежні 2022 г. (арыентыровачнае месца правядзення: адміністрацыйны комплекс «Пераможцаў, 14»).

Да ўдзелу ў адборы запрашаюцца рэжысёры-пастаноўшчыкі тэатральна-відовішчных арганізацый і арганізацый культуры, студэнты і навучэнцы ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, якія навучаюцца па спецыяльнасцях «Рэжысура тэатра» (па накірунках), «Рэжысура свят» (па накірунках), «Мастацтва эстрады ( рэжысура)» (па накірунках) і роднасных спецыяльнасцях, а таксама іншыя асобы, якія маюць досвед правядзення культурных мерапрыемстваў і зацікаўлены ў рэалізацыі сваіх творчых ідэй у рамках правядзення найбуйнейшых фестывальных праектаў (свят).

Рэкамендацыі па падрыхтоўцы рэжысёрскіх канцэпцый:

удзельнікамі традыцыйнага мерапрыемства, як правіла, становяцца дзеці і ўнукі чэмпіёнаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў, міжнародных і рэспубліканскіх першынстваў, ветэранаў спорту; паказ найлепшых дасягненняў беларускага музычнага, харэаграфічнага акадэмічнага, народнага і эстраднага мастацтва ў розных жанрах; удзел у мерапрыемстве дзіцячых тэатральных і іншых аматарскіх калектываў; выкарыстанне арыгінальных рашэнняў і сучасных тэхналогій і спецэфектаў пры падрыхтоўцы канцэртных нумароў (эпізодаў); інтэрактыўны фармат мерапрыемства, які прадстаўляе сабой дзіцячую квэст-казку або тэатралізаванае прадстаўленне; магчымасць рэалізацыі культурнага мерапрыемства ва ўмовах Рэспублікі Беларусь; прапанаваны хранаметраж культурнага мерапрыемства не павінен перавышаць 1 гадзіны 30 хвілін.

Прадстаўленая рэжысёрская заяўка павінна ўключаць у сябе змест канцэпцыі (ідэю) мерапрыемства, месца і час яго правядзення, працягласць мерапрыемства, апісанне сюжэтнай лініі мерапрыемства, яго эпізодаў, раздзелаў, блокаў, мастацкага афармлення сцэнічнай прасторы, пералік меркаванага складу творчых калектываў і выканаўцаў і, па магчымасці, іх рэпертуару, а таксама прадугледжваць выкарыстанне сучасных сцэнічных тэхналогій і спецэфектаў пры правядзенні мерапрыемства (з улікам прапанаванага месца яго правядзення і магчымасці вырабу (набыцця, арэнды) неабходнага абсталявання і расходных матэрыялаў ва ўмовах Рэспублікі Беларусь).

Матэрыялы просьба прадставіць у тэрмін да 1 чэрвеня 2022 г. у электронным выглядзе на электронныя адрасы: ministerstvo@kultura.by, 03-1@kultura.by.

arrow
arrow