Канцэрт ансамбля гусляроў «Купіна»
15 кастрычніка ў рамках Дзён духоўнай культуры Расіі ў Беларусі ў Белдзяржфілармоніі адбыўся канцэрт ансамбля гусляроў «Купіна».
Ансамбль заснаваны ў 1980 годзе заслужанай артысткай Расіі Любоўю Жук. Сёння калектыў працягвае слаўныя традыцыі. Зладжаны вакальна-інструментальны ансамбль аднолькава пераканаўча выконвае народную і сучасную аўтарскую музыку. Віртуознае валоданне гуслямі ў спалучэнні з рознымі рускімі нацыянальнымі музычнымі інструментамі, дзіўныя калекцыі касцюмаў ператвараюць выступленні ансамбля ў незабыўны музычны спектакль.