adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Канцэрт лаўрэатаў XVII Міжнароднага конкурсу ім. П.І. Чайкоўскага

11.12.2023

Сцэна Вялікага тэатра ўрачыста ўпрыгожана. Гараць кандэлябры. Бліскаўкі сукенак, нагладжаныя каўняры і матылькі музыкаў сімфанічнага аркестра займаюць увагу гледачоў. Узмах дырыжорскай палачкі – і сімвалічна загучалі першыя ноты паланэза з оперы «Яўген Анегін» П.І. Чайкоўскага…

Канцэрт лаўрэатаў XVII Міжнароднага конкурсу імя П.І. Чайкоўскага пачаўся!

У ім прынялі ўдзел таленавітыя музыканты Беларусі і Расіі. А вечар у Вялікім - прымеркаваны да знамянальнай падзеі - дню падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Са словамі прывітання да публікі звярнуўся Міністр культуры Рэспублікі Беларусь МАРКЕВІЧ АНАТОЛЬ МЕЧЫСЛАВАВІЧ, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі МЕЗЕНЦАЎ ДЗМІТРЫЙ ФЁДАРАВІЧ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь ГРЫЗЛОЎ БАРЫС ВЯЧАСЛАВАВІЧ і мастацкі кіраўнік Санкт-Пецярбургскага Дома музыкі народны артыст Расійскай Федэрацыі РАЛДУГІН СЯРГЕЙ ПАЎЛАВІЧ.

«Амаль чвэрць стагоддзя прайшло з дня падпісання дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і сённяшні канцэрт, прымеркаваны да гэтай падзеі, стаў бачным пацвярджэннем моцнага непарушнага сяброўства паміж народамі Беларусі і Расіі. Наша творчая сувязь умацоўваецца з году ў год не толькі на ўзроўні міністэрстваў, але і рэгіёнаў, мастацкіх калектываў і творчых асоб», – адзначыў Міністр культуры і асобна падзякаваў Пастаяннаму камітэту Саюзнай дзяржавы ў асобе Дзмітрыя Фёдаравіча Мезенцава за ўсеагульную і ўсялякую падтрымку ініцыятыў сфер культуры дзвюх дзяржаў.

«Для нас, беларусаў, – працягнуў Анатоль Мечыслававіч, – вялікі гонар прымаць лаўрэатаў конкурсу на легендарнай сцэне тэатра оперы і балета і быць гледачамі выступу выдатнага віяланчэліста, дырыжора, педагога, народнага артыста Расійскай Федэрацыі – Сяргея Ралдугіна.

Дзверы Вялікага тэатра заўсёды шырока адчынены для тых, хто імкнецца да прыгажосці і гармоніі. І я глыбока ўпэўнены, што імёны лаўрэатаў мы не аднойчы ўбачым на афішах тэатраў і самых знакавых пляцовак Расіі і замежжа».

Салісты:

ЛЕЎ ЖУРАЎСКІ (кларнет)

ГАННА КАМАРОВА (флейта)

РАВІЛЬ ІСЛЯМАЎ (скрыпка)

АЛЬБІНА ТОНКІХ (сапрана)

ІЛЛЯ ПАПАЯН (фартэпіяна)

Сімфанічны аркестр Вялікага тэатра Беларусі

Дырыжор - дыпламант міжнароднага конкурсу Юрый Караваеў.

arrow
arrow