adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Канцэрт майстроў мастацтваў "Культурны код. Традыцыя. Якасць. Сучаснасць" і выставу "Гонар Беларусі: выдатныя дасягненні нацыянальнай культуры за 80 мірных гадоў" пакажуць 3 ліпеня ў Вялікім тэатры Беларусі

01.07.2024

Гала-канцэрта майстроў мастацтваў "Культурны код. Традыцыі. Якасць. Сучаснасць", прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дню Рэспублікі) пройдзе 3 ліпеня ў 18.00 у Вялікім тэатры Беларусі.

Дзякуючы Прэзідэнту Беларусі А.Р. Лукашэнка правядзенне святочнага канцэрта майстроў мастацтваў Беларусі ў гонар Дня Незалежнасці нашай краіны ў Вялікім тэатры стала традыцыяй.

Чацвёрты год у асаблівы для ўсёй краіны дзень - 3 ліпеня - у Вялікім тэатры Беларусі пройдзе гала-канцэрт майстроў мастацтваў "Культурны код. Традыцыі. Якасць. Сучаснасць".

Сёлета маштабнае дзейства рыхтуюцца прадставіць гледачам галоўныя спецыялісты Вялікага тэатра Беларусі: галоўны рэжысёр – уладальнік медаля Францыска Скарыны Ганна Маторная, галоўны дырыжор – народны артыст Башкартастана Арцём Макараў, галоўны мастак – лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў Любоў Сідзельнікава, галоўны балетмайстар –заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Ігар Колб, галоўны хормайстар – народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч.

Лепшыя калектывы – маладыя і якія ўжо заявілі аб сабе, а таксама вядучыя артысты нашай краіны выйдуць на праслаўленую сцэну Вялікага тэатра Беларусі. Усе калектывы тэатра: салісты оперы, салісты і артысты балета, хор, аркестр, Дзіцячы музычны тэатр-студыя, міманс, – а таксама артысты беларускіх драматычных тэатраў і тэатраў лялек, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра; Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі", заслужаны калектыў фальклорнай групы "Купалінка", Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь Г.І. Цітовіча, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі і многія іншыя - прадставяць па-майстэрску выбудаваную праграму, у якой ні адзін з нумароў не выпадковы. Назва канцэрта - "Культурны код. Традыцыі. Якасць. Сучаснасць" - будзе вытрымана ў кожным нумары і дзействе ў цэлым. Для таго каб узмацніць уражанне ад канцэрта, пастаноўшчыкі задзейнічаюць і ўнікальны відэашэраг архіўных кінахронік.

На сваю родную сцэну выйдуць вядучыя артысты Вялікага тэатра Беларусі: народныя артысты Беларусі Анастасія Масквіна, Ірына Яромкіна, Антон Краўчанка, Уладзімір Громаў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Юрый Кавалёў, уладальнік медаля Францыска Скарыны Дзмітрый Шабеця, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Анастасія Малевіч, Анастасія Храпіцкая, Анастасія Чурыкава, Аляксандр Міхнюк, Аляксандр Гелюх, Віктар Мендзялееў, артысты балета Уладзімір Руда, Канстанцін Белахвосцік, Дзмітрый Воцатнікаў. Упрыгожваннем канцэрта стане выступленне народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленкі і яго легендарных "Сяброў". У ролі вядучых выйдуць заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Алена Спірыдовіч і Руслан Чарнецкі.

"У год святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы не можам абысці ключавыя для ўсяго беларускага грамадства актуальныя пытанні: захаванне гістарычнай памяці і пошук новых шляхоў творчага развіцця, захаванне міру і выхаванне патрыятызму, – гаворыць галоўны рэжысёр тэатра, уладальнік медаля Францыска Скарыны Ганна Маторная. – Мы пішам сучасную гісторыю культуры, успамінаючы сёння хронікі Вялікай Айчыннай і аднаўлення мірнага побыту пасля той страшнай вайны, схіляючыся перад подзвігам нашых дзядоў, паважаючы працу нашых бацькоў… Мы памятаем і захоўваем гэтыя ўспаміны – праз час і творы мастацтва, звязаўшы разам лёсы нашых суайчыннікаў і прастору беларускай культуры".

Культурны код беларускай нацыі, у якім аб'яднаны традыцыя, якасць і сучаснасць, прагучыць 3 ліпеня ў Вялікім. Пастаноўшчыкі пастараюцца расказаць пра гэта ў кожным нумары канцэрта, дзе дамінантай будзе выступаць важная тэма - любові да роднай зямлі і людзей, якія тут жывуць.

У гэты вечар у фае тэатра (узровень партэра і бельэтажу) з 17.30 будзе працаваць выстава "Гонар Беларусі: выдатныя дасягненні нацыянальнай культуры за 80 мірных гадоў". У экспазіцыі будуць прадстаўлены павільёны, прысвечаныя выяўленчаму, манументальнаму і дэкаратыўна-прыкладному, музычнаму і харэаграфічнаму мастацтвам, мастацтву тэатра, дызайну, кінематографу.

arrow
arrow