Круглы стол, прысвечаны ролі культуры і навукі ва ўмацаванні міждзяржаўных адносін Рэспублікі Беларусь і Кыргызскай Рэспублікі , прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Сардэчна вітаў гасцей Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч. Звяртаючыся да Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрбола Султанбаева, намесніка Міністра культуры, інфармацыі, спорту і маладзёжнай палітыкі Кыргызскай Рэспублікі Гульбарэ Абдыкалыкавай, іншых дарагіх гасцей, Анатоль Мечыслававіч падкрэсліў: іх прыезд на чале прадстаўнічай дэлегацыі дзеячаў культуры і мастацтва — гістарычная падзея.