adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Купалаўскі тэатр упершыню пакажа "Паўлінку" анлайн для ўсяго свету

27.03.2020

Упершыню легендарны спектакль "Паўлінка" Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы будзе трансліравацца ў прамым эфіры на ўвесь свет, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Паказ адбудзецца 27 сакавіка ў Міжнародны дзень тэатра. "Спектакль "Паўлінка" будзе ісці ў прамым эфіры. Гэта дасць магчымасць пазнаёміцца з шэдэўрам тэатральнага мастацтва сусветнага ўзроўню не толькі жыхарам Беларусі, але і прадстаўнікам беларускай дыяспары за мяжой, нашым суайчыннікам, якія па розных прычынах знаходзяцца за мяжой, і ўсім, хто цікавіцца беларускай культурай. Прамы эфір будзе даступны з любога ўстройства і ў сетцы любога аператара Беларусі і іншых краін свету без аўтарызацыі", - расказалі ў тэатры.

Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дасць магчымасць кожнаму гледачу максімальна акунуцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне з розных ракурсаў. Для спектакля будуць даступны субцітры на рускай мове. Паказ пачнецца ў 19.00.

"Спектакль "Паўлінка", пастаўлены Львом Літвінавым у 1944 годзе на базе Томскага драматычнага тэатра ва ўмовах эвакуацыі, лічыцца візітнай карткай Купалаўскага. Менавіта гэтай пастаноўкай пачынаецца кожны сезон, спектакль застаецца неад'емнай часткай рэпертуару ўжо амаль 80 гадоў. У 2019 годзе "Паўлінка" была прызнана нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі", - дадалі ў тэатры.

За гады існавання спектакля ў галоўнай ролі гледачы змаглі ўбачыць амаль два дзясяткі таленавітых актрыс - ад Раісы Кашэльнікавай і Зоі Белахвосцік да Марты Голубевай, якая і сыграе 27 сакавіка. Разам з ёй на сцэну Купалаўскага выйдуць Марыя Захарэвіч, Павел Харланчук-Южакоў, Андрэй Кавальчук, Алёна Сідарава, Мікалай Кучыц, Наталля Качаткова, Марына Гардзіёнак, Дзмітрый Тумас.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

arrow
arrow