adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Кузняцова Наталля Васільеўна ўзначаліла рэдакцыйна-выдавецкую ўстанову «Культура і мастацтва»

09.08.2023

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура i мастацтва» стала першым у Рэспубліцы Беларусь медыяхолдынгам, які аб'яднаў пад адным дахам газету «Культура» і часопіс «Мастацтва».

Сёння газета «Культура» – гэта вядомае выданне, якое асвятляе працэсы развіцця культурнай сферы дзяржавы, яе дасягненні на сучасным этапе, папулярызуе гісторыка-культурную спадчыну нацыі.

Часопіс «Мастацтва», у сваю чаргу, – натхняльнае выданне пра творчасць таленавітых рэжысёраў, акцёраў, пісьменнікаў, мастакоў і грамадскіх дзеячаў, з пазнавальнымі артыкуламі пра беларускае мастацтва ў кантэксце сусветнага.

Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч прадставіў калектыву рэдакцыйна-выдавецкай установы «Культура і мастацтва» новага дырэктара. Ім стала Кузняцова Наталля Васільеўна.

Кузняцова Наталля Васільеўна:

- мае дзве вышэйшыя адукацыі

- працавала ў сістэме адукацыі, у органах мясцовай улады. Працяглы час працавала на рэгіянальных тэлекампаніях, у раённых газетах гарадоў Барысава і Смалявічы.

- курыравала пытанні маладзёжнай палітыкі, дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі, працуючы ў Барысаўскім раённым выканаўчым камітэце на розных пасадах.

- мае досвед рэалізацыі міжнародных і іншых іміджавых публічных мерапрыемстваў і праектаў. Паспяхова ўзаемадзейнічала з прэзідэнцкім пулам журналістаў і прадстаўнікамі іншых сродкаў масавай інфармацыі.

- маюцца станоўчыя вынікі працы Наталлі Васільеўны на пасадзе галоўнага рэдактара газеты «Край смалявiцкi».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што супрацоўнікі сродкаў масавай інфармацыі, па сутнасці, знаходзяцца на перадавой інфармацыйнага фронту, дзе ідзе бескампрамісная бітва за розумы і душы людзей: «Мы ніяк не можам прайграць тым, хто мае намер адмяніць нашу гісторыю і культуру, а заадно саму дзяржаву і беларускі народ».

У ходзе прадстаўлення кіраўніка Міністр культуры акцэнтаваў увагу на галоўнай задачы, пастаўленай перад дырэктарам і калектывам, сутнасць якой «не толькі ў аб'ектыўным і прафесійным асвятленні працэсаў у культурнай сферы краіны, папулярызацыі творчых дасягненняў нашых выдатных дзеячаў культуры і мастацтва, але і ў сістэмнай рабоце па фарміраванні грамадскай думкі аб ролі дзяржавы ў захаванні нашай гісторыка-культурнай спадчыны і падтрымцы сферы культуры, у фарміраванні светапогляду падрастаючага пакалення».

Няхай наяўны досвед працы і прафесійныя веды дапамогуць Наталлі Васільеўне эфектыўна кіраваць установай і вывесці працу на новы ўзровень! Віншуем з прызначэннем!!




arrow
arrow