Асабісты прыём грамадзян у Міністра культуры
Міністр культуры правёў сёння асабісты прыём грамадзян.
Пытанні зваротаў датычыліся ўдзелу ў культурных мерапрыемствах, уключэння прадпрыемстваў у рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў і іншыя.
Была прапанавана ініцыятыва выкарыстання сабранага песеннага матэрыялу ў мерапрыемствах і канцэртных праграмах патрыятычнай тэматыкі.
Асабістыя прыёмы грамадзян даюць рэальную магчымасць для людзей знайсці вырашэнне праблемных сітуацый або атрымаць кансультацыю з першых вуснаў.