«Любіце мастацтва ў сабе, а не сябе ў мастацтве», - гэтымі выдатнымі словамі, вядомымі ўсім тэатралам, Міністр культуры адзначыў пачатак віншавання ў адрас народнага артыста Беларусі Уладзіміра Громава!
Ва ўрачыстай атмасферы Анатоль Мечыслававіч аб'явіў віншаванне Кіраўніка дзяржавы з нагоды юбілею артыста.
Уладзімір Громаў - адзін з лепшых барытонаў сучаснасці, пеўчы талент якога бясспрэчны, быў таксама ўзнагароджаны «Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі».
У вобразе Яўгена Анегіна сёння ён паўстаў перад публікай Вялікага тэатра Беларусі ў лірычных сцэнах «Яўген Анегін»!
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)