adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Мерапрыемства Саюзнай дзяржавы «Фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» пройдзе ў Магілёве 13-17 снежня

06.12.2022

Мерапрыемства Саюзнай дзяржавы «Фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» пройдзе ў Магілёве 13-17 снежня. Мерапрыемствы Фестывалю пройдуць на базе ўстановы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы» і ў дамах-інтэрнатах Магілёўскай вобласці для састарэлых і інвалідаў.

Дзяржаўным заказчыкам-каардынатарам фестывалю выступае Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, дзяржаўным заказчыкам - Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.

Фестываль праводзіцца з мэтай захавання агульнай культурнай прасторы, стымулявання актыўнага ўдзелу ў гэтым працэсе людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі Беларусі і Расіі і стварэння стабільнай сістэмы ўзаемнага супрацоўніцтва дзвюх краін у галіне мастацкай творчасці інвалідаў.

Удзел прымуць творчыя дэлегацыі з рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, а менавіта Маскоўскай, Бранскай, Калужскай, Пскоўскай, Цвярской, Смаленскай абласцей. Свае праграмы прадставяць калектывы мастацкай творчасці, індывідуальныя выканаўцы, удзельнікі па намінацыях дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, выяўленчае мастацтва з ліку людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ва ўзросце больш за 18 гадоў. Усе яны ўдзельнікі і пераможцы нацыянальных, рэспубліканскіх, краявых і рэгіянальных фестываляў і конкурсаў.

У рамках Фестывалю пройдуць конкурсныя выступленні ўдзельнікаў па 12 намінацыях, выстава выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У праграме Фестывалю таксама запланавана правядзенне: канцэртаў, выязных канцэртаў, вечароў адпачынку, круглых сталоў, прэс-канферэнцыі, майстар-класаў членаў журы, экскурсіі, гала-канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў.

Урачыстая цырымонія адкрыцця мерапрыемства Саюзнай дзяржавы «Фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» адбудзецца 14 снежня ў 19.00 у канцэртнай зале ўстановы культуры «Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КПР».

Кожны дзень Фестывалю будзе прысвечаны асобнай тэме: Дзень Беларусі, Дзень Саюзнай дзяржавы, Дзень Расіі, Дзень інклюзіўнай творчасці, Дзень дружбы.

arrow
arrow