Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прайшоў у 34-ы раз з 8 па 14 ліпеня 2025 года
Сёлета форум аб'яднаў звыш 6 тысяч удзельнікаў, прадстаўнікоў 44 краін, сотні рамеснікаў і вулічных артыстаў.
Фестываль усталяваў новыя рэкорды. Ён аб'яднаў паэтаў і музыкаў, акцёраў і цыркачоў, штукароў і вулічных артыстаў. Усяго звыш 6,5 тысяч удзельнікаў акрэдытаваліся на свята ўпершыню. Вялікі водгук атрымалі арганізатары і ад гледачоў. Фестывальную сталіцу Беларусі наведалі больш за 200 тысяч чалавек.
Фестывальная праграма ў гэтым годзе складалася з мноства падзей і забаў самых розных відаў і жанраў на любы густ. Ад зорак эстрады да джаза, ад духоўнай музыкі да сямейных мюзіклаў, ад прафесійных тэатральных пастановак да перформансаў вулічных тэатраў. На розных пляцоўках выступілі Стас Міхайлаў, Пётр Ялфімаў, Этэры Берыяшвілі, Сяргей Лазараў, акцёр Максім Аверын і іншыя зоркі беларускай і расійскай эстрады.
10 ліпеня ў цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прыняў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
"Славянскі базар" даўно перасягнуў рамкі звычайнага фестывалю. Сёння гэта ўжо цэлы сусвет з вялікай цікавай гісторыяй, сваімі героямі і антуражам. І нават з уласнай валютай - васількамі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" быў удастоены легендарны спявак і кампазітар Юрый Антонаў.
Гран-пры XXIII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск" журы прысудзіла беларусцы Амаліі Сухан. Узнагароду пераможцы ўручыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Першую прэмію атрымаў вакаліст з Казахстана Мірас Нагашыбай. Другое месца падзялілі Мірэйль Маккей (Мальта) і Заур Барагунаў (Расія). Трэцюю прэмію атрымалі Мацей Бешанджыеў (Балгарыя) і Леў Смерцін (Малдова).
Гран-пры конкурсу выканаўцаў "Славянскага базару" заваявала спявачка з Казахстана Алмагуль Баталіева. Уладальнікам першай прэміі стала беларуская спявачка Валерыя Бернатовіч. Другую падзялілі армянін Давід Кіракасян і італьянец Даменіка Барбера. Аналагічным было рашэнне журы адносна трэцяй прэміі: яе прысудзілі расіяніну Эрыку Ахметаву і Рыскельдзі Старбекаву з Кыргызстана.