adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь правядзе Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Камбоджа 22 і 23 мая 2017 г. і ў Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам з 23 па 28 мая 2017 г. у гарадах Ханой і Лаокай

19.05.2017
Культурная праграма мерапрыемстваў Дзён культуры сфарміравана з выступаў заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі», заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь, салісткі маладзёжнага тэатра эстрады Вікторыі Алешка, экспанавання выставы Нацыянальнага гістарычнага музея «Беларусь і беларусы», а таксама выставы мастака Ясюка В. І. у дзвюх краінах.

Таксама плануецца правядзенне майстар-класаў Ясюка У.І. для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па мастацтве. Афіцыйную дэлегацыю ўзначаліць намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Чэрнік Васіль Мечаслававіч. У рамках візіту у г.Пномпень і г.Ханой плануецца арганізацыя сустрэч з кіраўніцтвам Міністэрства культуры і прыгожых мастацтваў Каралеўства Камбоджа і Міністэрства культуры, спорту і турызму Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам, падчас якіх будуць абмеркаваны такія пытанні, як супрацоўніцтва паміж музеямі і бібліятэкамі краін, установамі адукацыі ў сферы культуры, ажыццяўленне абменных гастроляў тэатраў, рэалізацыя іншых сумесных праектаў у галіне культуры і мастацтва.

Дні культуры В'етнама ў Беларусі плануецца правесці ў 2018 годзе.
arrow
arrow