adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністэрства культуры ацаніла працу сталічных устаноў культуры

02.02.2023

Эфектыўнасць работы ўстаноў культуры г.Мінска абмяркоўвалася 1 лютага на выязной нарадзе Міністэрства культуры.

На базе канцэртнай залы «Верхні горад» адбылася нарада па выніках наведвання кіраўніцтвам і работнікамі апарата Міністэрства культуры ў снежні 2022 года ўстаноў культуры г.Мінска.

У нарадзе прыняў удзел Міністр культуры Анатоль Маркевіч, намеснікі Міністра, супрацоўнікі апарата Міністэрства, прадстаўнікі Мінгарвыканкама, кіраўнікі ўстаноў культуры г.Мінска.

З асноўным дакладам па выніках аналізу работы сталічных устаноў культуры выступіла начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Ірына Карповіч.

Таксама былі разгледжаны пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу ў сферы культуры, матэрыяльна-тэхнічнага абсталявання культурных устаноў, перспектывы іх развіцця.

У рамках нарады ў прадстаўнікоў арганізацый культуры была магчымасць задаць пытанні прадстаўнікам Міністэрства, абмеркаваць праблемныя пытанні і падзяліцца досведам працы.

arrow
arrow