adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністэрства культуры правяло дыялогавую пляцоўку «Удасканаленне інфармацыйнай дзейнасці»

29.06.2023

28 чэрвеня Міністэрства культуры правяло ў анлайн фармаце на базе прэс-цэнтра РВУ «Культура і мастацтва» дыялогавую пляцоўку па тэме «Удасканаленне інфармацыйнай дзейнасці».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік Міністра культуры Валерый Грамада, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння са СМІ Міністэрства культуры Вікторыя Ратабыльская, прадстаўнікі аблвыканкамаў, арганізацый культуры, рэгіянальных СМІ - усяго больш за 100 чалавек.

Вялікую цікавасць удзельнікаў выклікалі выступленні вядомых у нашай краіне экспертаў у медыя-сферы Аляксандра Градзюшкі і Івана Сінічкіна, прысвечаныя новым формам і метадам працы ў сацыяльных сетках і мэсэнджэрах.

Прэс-цэнтр РВУ «Культура і мастацтва» быў створаны ў маі 2023 года. На яго базе прайшло ўжо некалькі дыялогавых пляцовак па актуальных пытаннях сферы культуры.

Запрашаем усіх зацікаўленых да супрацоўніцтва!

arrow
arrow