adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністэрствам культуры зацверджаны пералік конкурсаў, пераможцы якіх маюць права на залічэнне без уступных выпрабаванняў у 2022 годзе

14.07.2022

Ва ўстановы вышэйшай адукацыі

У адпаведнасці з абзацамі пятым і дзясятым пункта 24 Правілаў прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 80, у 2022 годзе правам залічэння для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені ва ўстановах вышэйшай адукацыі ў сферы культуры без здачы ўступных іспытаў карыстаюцца пераможцы (Гран-пры, дыпломы I, II або III ступені) пры паступленні на спецыяльнасці культуры, якія адпавядаюць намінацыям творчых конкурсаў і фестываляў, алімпіяд па прадметах культуры:

- VI Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на аркестравых інструментах імя Я.А.Глебава (адбыўся ў чэрвені 2022 г.);

- ХХI Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні XXI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна – 2022» (адбыўся ў чэрвені 2022 г.);

- VI Міжнароднага конкурсу піяністаў «Мінск-2021» (адбыўся ў снежні 2021 г.).

Акрамя таго, права на залічэнне без уступных іспытаў маюць асобы, узнагароджаныя на працягу апошніх двух гадоў на момант атрымання дакумента аб агульнай базавай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай адукацыі нагрудным знакам «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi» за творчыя дасягненні ў сферы культуры, якія адпавядаюць выбранай спецыяльнасці (напрамку спецыяльнасці).

Ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі

У адпаведнасці з абзацамі чацвёртым і сёмым пункта 24, пунктам 26 Правілаў прыёму асоб для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 80, у 2022 годзе права на залічэнне для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры без здачы ўступных іспытаў маюць пераможцы (Гран-пры, дыпломы I, II або III ступені) пры паступленні на спецыяльнасці культуры, якія адпавядаюць намінацыям творчых конкурсаў, фестываляў і алімпіяд па прадметах культуры:

- IX Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.І.Жыновіча (адбыўся ў маі 2021 г.);

- I Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на цымбалах (адбыўся ў лістападзе 2020 г.);

- XVIII Міжнароднага дзіцячага конкурсу «Музыка надзеі» (па намінацыі духавыя і ўдарныя інструменты, адбыўся ў снежні 2021 г.);

- XXI Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні XXI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна – 2022» (адбыўся ў чэрвені 2022 г.)

Акрамя таго, права на залічэнне без уступных іспытаў маюць асобы, узнагароджаныя на працягу апошніх двух гадоў на момант атрымання дакумента аб агульнай базавай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай адукацыі нагрудным знакам «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi» за творчыя дасягненні ў сферы культуры, якія адпавядаюць выбранай спецыяльнасці (напрамку спецыяльнасці).

arrow
arrow