adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры А. М. Маркевіч прыняў удзел у пасяджэнні Слонімскага раённага выканаўчага камітэта Гродзенскай вобласці па тэме «Аб рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў Слонімскім раёне, стане і перспектывах яе развіцця»

02.10.2023

У рамках пасяджэння былі закрануты важныя аспекты розных напрамкаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі:

  • грамадзянская і патрыятычная адукацыя моладзі;
  • садзейнічанне фарміраванню ЗЛЖ моладзі;
  • дзяржаўная падтрымка моладзі ў атрыманні адукацыі;
  • дзяржаўная падтрымка таленавітай і адоранай моладзі;
  • рэалізацыя маладзёжнай кадравай палітыкі;
  • садзейнічанне рэалізацыі права моладзі на аб'яднанні;
  • садзейнічанне развіццю і рэалізацыі маладзёжных грамадска значных ініцыятыў;
  • міжнароднае супрацоўніцтва.

На пасяджэнні прысутнічалі кіраўнікі арганізацый прамысловасці, гандлю, будаўнічых і сельскагаспадарчых арганізацый, транспарту, энергетыкі, сувязі, пошты, жыллёва-камунальнай і лясной гаспадаркі, банкаўскіх, дзяржаўных устаноў, аховы здароўя, адукацыі, а таксама старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў.






«Сёння ў Рэспубліцы Беларусь для моладзі створаны ўсе ўмовы для атрымання якаснай адукацыі, працаўладкавання, стварэння сям'і»

У ходзе пасяджэння Міністр культуры адзначыў, што Слонімскі раён займае лідзіруючую пазіцыю па Гродзенскай вобласці па колькасці мерапрыемстваў.
У Цэнтры культуры і адпачынку ёсць вялікі патэнцыял як тэхнічны, так і творчы.

Разам з тым Анатоль Мечыслававіч звярнуў увагу кіраўнікоў на пошук новых форм і метадаў работы з моладдзю з мэтай іх прыцягнення для заняткаў у клубных установах. Гаворачы аб рэпертуары тэатра, ён адзначыў неабходнасць змянення падыходу да фарміравання рэпертуарнай палітыкі, які павінен быць накіраваны як на духоўны рост публікі, так і мець выхаваўчы характар - прапагандаваць сямейныя каштоўнасці, дружбу, здаровы лад жыцця.
Немалаважным пытаннем з'яўляецца забяспечанасць устаноў культуры кадрамі. Актывізацыя правядзення прафарыентацыйнай работы, замацавання маладых спецыялістаў на месцах, а таксама стымулявання іх працоўных дасягненняў у сферы культуры - адны з асноўных напрамкаў работы.

«Ва ўстановах адукацыі і культуры рэгіёну неабходна ажыццяўляць комплексную работу па выяўленні і адборы маладзёжных лідэраў для далейшага накіравання ў перспектыўны кадравы рэзерв, ствараць моладзі ўсе магчымыя ўмовы для прафесійнага і творчага росту».

Міністрам культуры ў сваім выступленні былі дакладна пастаўлены задачы, якія трэба вырашыць раёну ў 2024 годзе. Анатоль Мечыслававіч падзякаваў кіраўніцтву выканаўчага камітэта за дапамогу і ўвагу да сферы культуры вобласці і рэгіёну.

Сланімчанка Анжаліка Ігнатовіч - адна з удзельніц XIII Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь» была ўзнагароджана падзякай раённага выканаўчага камітэта.

Пасля завяршэння пасяджэння, у коле кіраўнікоў устаноў культуры г. Слоніма Анатоль Мечыслававіч абазначыў актуальныя пытанні, па якіх на гэты момант вядзецца работа супрацоўнікамі цэнтральнага апарата Міністэрства культуры для сістэматызацыі і паляпшэння якасці работы ў галіне. Яны датычацца культурна-відовішчных мерапрыемстваў, мэтавага прыёму на работу моладзі, заработнай платы. Акцэнт таксама зроблены на растлумачэнне нядаўна зацверджаных і набыўшых моц заканадаўчых актаў.





arrow
arrow