Міністр культуры Анатоль Маркевіч наведаў Мядзельскі раён Мінскай вобласці
27 студзеня 2023 года Міністр культуры Анатоль Маркевіч здзейсніў рабочую паездку ў Мядзельскі раён Мінскай вобласці. У ходзе наведвання рэгіёну кіраўнік ведамства прыняў удзел у пасяджэнні Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта.
Анатоль Маркевіч пацікавіўся, якія меры прымаюцца па кадравым забеспячэнні сістэмы культуры раёна, фарміраванні рэзерву, яго якасці.
- Мы разумеем, наколькі важны адукаваныя, дасведчаныя, адданыя сваёй краіне спецыялісты, якія могуць арганізоўваць вельмі важную працу па патрыятычным выхаванні насельніцтва, - падкрэсліў Анатоль Маркевіч.
Таксама Анатоль Маркевіч адзначыў значнасць работы па арганізацыі дзейнасці ваенна-патрыятычных клубаў, па ўключэнню ў выхаваўчую работу нематываваных падлеткаў, якія стаяць на розных відах прафілактычнага ўліку, даў добрую адзнаку выкарыстання ў раёне кінематаграфічнага патэнцыялу для патрыятычнага выхавання.
- Наколькі мы сёння зможам арганізаваць работу - асабліва ў маладзёжным асяроддзі - па патрыятычнаму выхаванню, настолькі ў далейшым зможам разлічваць на поспехі ў гэтай рабоце ў маштабах усёй краіны, - лічыць Анатоль Маркевіч. - Комплексны падыход у пытанні выхавання патрыятызму, у тым ліку ў Мядзельскім раёне, паказвае, што мы на правільным шляху. Ніхто не хавае недахопы ў працы, разам пераадольваем цяжкасці, вывяраем пазіцыі і вырашаем праблемы.
Міністр падзякаваў прысутным на пасяджэнні райвыканкама за праведзеную работу і выказаў упэўненасць у дасягненні добрых вынікаў у бягучым годзе.
Пасля пасяджэння Анатоль Маркевіч правёў у выканкаме прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём грамадзян. Звярнуўшыхся да Міністра грамадзян цікавілі пытанні развіцця сферы культуры, парадку ўключэння ў Рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў, іншыя напрамкі культурнай дзейнасці. На ўсе звароты Міністрам былі дадзены грунтоўныя адказы.
Таксама Анатоль Маркевіч у рамках адзінага дня інфармавання сустрэўся з калектывам работнікаў Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка, дзе расказаў аб стане спраў у галіне культуры, дасягненнях беларускай навукі і адказаў на пытанні прысутных.
Пасля сустрэчы Міністр азнаёміўся з работай бібліятэкі, сектара па абслугоўванні дзіцячага чытача, наведаў Мядзельскі музей народнай славы.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)