adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры Анатоль Маркевіч прыняў удзел у сустрэчы Міністра культуры Расійскай Федэрацыі Вольгі Любімавай з кіраўнікамі афіцыйных замежных дэлегацый у рамках Санкт-Пецярбургскага міжнароднага культурнага форуму

17.11.2023

Тэма сустрэчы - «Культурны суверэнітэт як аснова дзяржаўнай ідэнтычнасці».

Звяртаючыся да прысутных, Анатоль Маркевіч падкрэсліў, што ў сучасным свеце культура стала адным з ключавых фактараў эфектыўнай камунікацыі паміж дзяржавамі і з'яўляецца асновай для захавання даверу, узаемаразумення і паглыблення міжнароднага дыялога.

«У Рэспубліцы Беларусь сфера культуры - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. Як неаднаразова адзначаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, «у нашай нацыянальнай культуры заключаны каласальныя духоўныя багацці. Гэта маральны стрыжань. Ён дапамагае зберагчы і прымножыць нашу культурную спадчыну, выхаваць на ёй новыя пакаленні», - заявіў Міністр культуры.

Анатоль Маркевіч заклікаў удзельнікаў сустрэчы эфектыўна выкарыстоўваць культурную прастору для ўмацавання сяброўскіх сувязей паміж народамі.

«У сувязі з гэтым Урадам Рэспублікі Беларусь прапанавана ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў 2024 годзе правесці дзень нацыянальных культур дзяржаў - членаў Шанхайскай Арганізацыі Супрацоўніцтва пад эгідай міністраў культуры гэтых краін. Гэта мерапрыемства можа стаць унікальнай пляцоўкай для знаёмства з разнастайнасцю культур краін ШАС», - падкрэсліў Міністр культуры.

З 15 па 18 лістапада 2023 г. праходзіць  IX Санкт-Пецярбургскі міжнародны культурны форум - «Форум аб'яднаных культур». У Форуме прымае ўдзел больш за 50 краін, 3 міжнародныя арганізацыі, больш за 240 замежных дэлегатаў. У дэлегацыю ад Рэспублікі Беларусь уваходзяць кіраўнікі 13 вядучых устаноў культуры. Узначальвае беларускую дэлегацыю Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Мечыслававіч Маркевіч.




arrow
arrow