Міністр культуры Анатоль Маркевіч правёў асабісты прыём грамадзян 1 сакавіка 2023 года
Грамадзян цікавілі пытанні мастацкай, музычнай і канцэртнай дзейнасці, удзелу ў канцэртах і эфірах, выдачы гастрольных пасведчанняў, працоўныя пытанні ў галіне мастацтва. Паступілі прапановы па недапушчэнні выступленняў, якія змяшчаюць негатыўную накіраванасць.
Усе пытанні разгледжаны ў індывідуальным парадку. Асобныя з іх будуць прапрацаваны дадаткова, дадзены адпаведныя даручэнні.