adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры Анатоль Маркевіч з рабочым візітам наведаў г. Столін

19.05.2022

19 мая Міністр культуры Анатоль Маркевіч з працоўным візітам наведаў г. Столін (Брэсцкая вобласць). Рабочая паездка Кіраўніка ведамства пачалася з пасяджэння Столінскага выканаўчага камітэта, дзе адно з пытанняў было прысвечана развіццю сферы паслуг у галіне бытавога абслугоўвання, транспарту, культуры, паштовай сувязі і банкаўскай сістэмы ў сельскай мясцовасці.

Выступаючы на ​​паседжанні, Анатоль Мечыслававіч звярнуў увагу на працу клубных арганізацый Столінскага раёна, бібліятэчнае абслугоўванне на Століншчыне, працу ўстаноў дадатковай адукацыі ў сферы культуры.

Асобна Міністр культуры закрануў праект «Вёскі будучыні», надаўшы ўвагу аграгарадку Федоры Столінскага раёна. На пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў 18 красавіка 2022 года гэты населены пункт уключаны ў пералік перспектыўных.

Анатоль Мечыслававіч адзначыў, што неабходна прадумаць творчую дзейнасць дома культуры, папрацаваць над пашырэннем пераліку паслуг зыходзячы з інтарэсаў і патрэб жыхароў аграгарадка. Дадзеная ўстанова павінна стаць узорам культуры Столінскага раёна.

У рамках рабочай паездкі ў г. Столін на базе раённага выканаўчага камітэта Міністр культуры Анатоль Маркевіч таксама правёў асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію. Пасля гэтага разам са старшынёй Столінскага раённага выканаўчага камітэта Рыгорам Пратасавіцкім наведаў урочышча Стасіна, дзе ўсклаў кветкі ў памяць аб знішчаных тут у гады Вялікай Айчыннай вайны 12,5 тыс. чалавек - яўрэяў, беларусаў, рускіх, украінцаў. Брацкай магілай для іх стаў вялізны катлаван, выкапаны напярэдадні вайны для будучага аэрадрома.

Пасля гэтага Міністр культуры пабываў у Столінскай дзіцячай школе мастацтваў. Кіраўнік ведамства азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы, пабываў на занятках, паразмаўляў з педагогамі і вучнямі.

arrow
arrow