adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры Анатоль Маркевіч сустрэўся з дэлегацыяй Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі

03.03.2023

3 сакавіка ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Міністра Анатоля Маркевіча і Статс-сакратар - намесніка Міністра культуры Расійскай Федэрацыі Алай Манілавай у рамках рабочага візіту дэлегацыі Міністэрства культуры Расіі ў Рэспубліку Беларусь. На перагаворах таксама прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Вячаслававіч Грызлоў.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны шырокі спектр напрамкаў беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў сферы культуры, адбыўся плённы абмен думкамі і вопытам работы па ўсіх пытаннях двухбаковага ўзаемадзеяння.

Бакі дамовіліся аб правядзенні сумеснай калегіі Міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі восенню 2023 года ў г.Брэсце, Першага Беларуска-расійскага музейнага форуму ў маі 2023 года ў г.Мінску. Таксама дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў 2023 годзе ў Рэспубліцы Беларусь Дзён духоўнай культуры Расіі, Дзён расійскага кіно, іншых мерапрыемстваў.

Прынята рашэнне аб штогадовым правядзенні Дзён духоўнай культуры Расіі ў Беларусі.

Анатоль Маркевіч і Ала Манілава закранулі пытанні пашырэння гастрольнай і канцэртнай дзейнасці творчых калектываў дзвюх краін, удзелу беларускіх артыстаў у буйных расійскіх праектах, развіцця супрацоўніцтва ў бібліятэчнай і музейнай сферах, падрыхтоўкі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску і Рэспубліканскага свята «Купалье» («Александрыя збірае сяброў»).

Статс-сакратар расказала аб сістэме дзяржаўнай падтрымкі ў Расіі тэатраў і музеяў.

Па выніках перагавораў пастаўлены задачы Міністэрствам дзвюх краін прапрацаваць усе закранутыя пытанні.

arrow
arrow