Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч прыняў удзел у Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Дзяржаўная палітыка ў сферы гісторыі: праблемы і перспектывы захавання гістарычнай праўды і памяці»
У ходзе выступлення ён звярнуў увагу на пытанне развіцця нацыянальнага культурнага імпартазамяшчэння, асвятлення ў творах мастацтва тэматыкі Вялікай Айчыннай вайны і важнасці недапушчэння фальсіфікацыі і скажэння гістарычных фактаў з мэтай захавання дакладнай гістарычнай памяці краіны. Былі закрануты і іншыя пытанні. Як адзначыў Анатоль Мечыслававіч: "Наперадзе ў нас гады важных гістарычных і палітычных падзей у жыцці беларускага народа. Работнікі культуры прыкладуць усе намаганні для таго, каб святкаванне 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Вялікай Перамогі і важныя электаральныя кампаніі сталі яшчэ адным сведчаннем адзінства і згуртаванасці нашага народа, заснаваным у першую чаргу, на адзінстве нашай гістарычнай памяці і культуры".