Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч сустрэўся сёння з калектывам Вялікага тэатра Беларусі
Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч сустрэўся сёння з калектывам Вялікага тэатра Беларусі ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання па тэме «Адзінства беларускага народа - асноўны фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны».
Ва ўтульнай атмасферы Анатоль Мечыслававіч пагутарыў з удзельнікамі сустрэчы. Падзякаваў артыстам за служэнне творчасці, адзначыў іх поспехі і высокія дасягненні.
На зразумелай мове ён нагадаў пра падзеі, якія папярэднічалі ўз'яднанню Беларусі. Засяродзіў увагу на важнасці цаніць сваё гістарычнае мінулае, падтрымліваць багатую культурную спадчыну і рабіць усё магчымае на карысць будучыні нашай краіны.
Генеральным дырэктарам Кацярынай Мікалаеўнай Дулавай было падорана юбілейнае кніжнае выданне аб тэатральнай дзейнасці тэатра оперы і балета.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)