Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч, намеснік Міністра Сяргей Аляксандравіч Саракач і начальнік аддзела ўстаноў адукацыі Марына Браніславаўна Юркевіч праверылі гатоўнасць устаноў адукацыі
10 жніўня Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч, намеснік Міністра Сяргей Аляксандравіч Саракач і начальнік аддзела ўстаноў адукацыі Марына Браніславаўна Юркевіч праверылі гатоўнасць устаноў адукацыі, падпарадкаваных Міністэрству культуры, да новага навучальнага года.
Падчас наведванняў устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі ў сферы культуры прадстаўнікі ведамства азнаёміліся са станам пабудоў і памяшканняў, узроўнем арганізацыі і якасцю бягучых рамонтных работ, планамі на капітальны рамонт у 2024 годзе, абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі навучальных аўдыторый і іншыя важныя пытанні.
Анатоль Мечыслававіч адзначыў высокую якасць работы на аб'ектах Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава. Паскораныя тэмпы будаўніцтва дазволяць глебаўцам сустрэць 2024 навучальны год у новых сценах.