adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры наведаў Бярозаўскі раён

16.06.2022

16 чэрвеня Міністр культуры Анатоль Маркевіч здзейсніў рабочую паездку ў Бярозаўскі раён.

Падчас візіту Анатоль Мечыслававіч правёў «прамую тэлефонную лінію» і асабісты прыём грамадзян у будынку Бярозаўскага райвыканкама.

Да Кіраўніка ведамства звярталіся з просьбай разгледзець магчымасць аказання фінансавай дапамогі Грамадскаму музею этнаграфіі і сялянскага побыту в. Вайцешын. Таксама гучалі словы падзякі на адрас раённага Савета дэпутатаў. Міністр культуры адзначыў, што людзі, якія прыходзяць на дзяржслужбу, павінны быць спагадлівымі і ўважлівымі. Улада, як не аднойчы заяўляў Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка, створана для народа.

Акрамя таго, Міністр культуры Анатоль Маркевіч у Палацы культуры г. Бярозы сустрэўся з прадстаўнікамі працоўных калектываў устаноў культуры Бярозаўскага раёна. Сустрэча праходзіла ў рамках Адзінага дня інфармавання на тэму «Моладзь - сучаснасць і будучыня незалежнай Беларусі: да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь».

arrow
arrow