adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры наведаў ваенна-патрыятычны клуб "Рысь" на базе вайсковай часці 3214

15.04.2024

Сёння Міністр культуры наведаў вайсковую часць 3214, дзе актыўна працуе ваенна-патрыятычны клуб "Рысь".

Больш за 200 дзяўчынак з усёй рэспублікі прыбылі для навучання не толькі ваеннай справе, асновам рукапашнага бою і іншым навыкам, але таксама і этыкету, майстэрству дэфіле, псіхалогіі. Унікальны праект клуба і Нацыянальнай школы прыгажосці дазволіць выхаваць сапраўдных лэдзі - прыгожых, элегантных, смелых і ўпэўненых у сабе.

У ходзе візіту ваенна-патрыятычнага клуба "Рысь" вайсковай часці 3214 унутраных войскаў МУС дасягнуты дамоўленасці аб стварэнні сумеснага праекта па патрыятычным выхаванні: у праграму заняткаў патрыятычных клубаў увойдуць наведванне спектакляў і канцэртных праграм у тэатральна-відовішчных арганізацыях, наведванне музейных экспазіцый, культурных праектаў, прымеркаваных да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.











arrow
arrow