adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры наведаў будынак новага навучальнага корпуса і iнтэрната Мінскага дзяржаўнага каледжа ім. А.К. Глебава

04.06.2024

Сёння Міністр культуры разам з калектывам Мінскага дзяржаўнага каледжа ім. А.К. Глебава наведалі будынкі новага навучальнага корпуса і інтэрната, размешчаныя па адрасе вул. Б. Хмяльніцкага, 5.

Усё ёсць для таго, каб тварыць цудоўнае!

На дадзены момант у працэсе работы знаходзяцца навучальныя аўдыторыі і класы, кабінеты для выкладчыкаў, спартыўная і актавая залы; жылыя пакоі, душавыя, харчаблок!

Новыя будынкі адчыняць свае дзверы для навучэнцаў ужо з 1 верасня бягучага года!!!

Анатоль Мечыслававіч адзначыў: 

"Увага з боку Кіраўніка дзяржавы і Урада да культуры самая непасрэдная для таго, каб мы з вамі маглі працаваць і ствараць у камфортных умовах".

Непасрэдна на месцы будучай актавай залы Міністр культуры пагутарыў з супрацоўнікамі каледжа аб ключавых пасланнях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь у рамках тэматыкі Адзінага дня інфармавання насельніцтва.

"УНС - самы магутны прадстаўнічы орган народаўладдзя. Яго паўнамоцтвы вельмі шырокія. УНС нададзена правам заканадаўчай ініцыятывы, можа выдаваць законы, адмяняць законы, якія супярэчаць нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Можа зацвярджаць праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, вызначаць знешнюю і ўнутраную палітыку. Гадзелены правам рашэння кадравых пытанняў - абірае старшыню, намесніка і суддзяў як Канстытуцыйнага суда, так і Вярхоўнага суда." - А.М. Маркевіч.

Пасля завяршэння сустрэчы Анатоль Мечыслававіч падвёў вынікі гутаркі. На прыкладзе рыхтуемага аб'екта будаўніцтва каледжа, значнасці дзейнасці сферы культуры ў цэлым ён растлумачыў задачы Усебеларускага народнага сходу, пастаўленыя Кіраўніком дзяржавы, падзякаваў супрацоўнікам каледжа і адказаў на пытанні, якія іх цікавяць.














arrow
arrow