adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры правёў асабісты прыём грамадзян

05.01.2023

5 студзеня Міністр культуры Анатоль Маркевіч правёў асабісты прыём грамадзян. Паступіла 10 зваротаў.

Грамадзян цікавілі пытанні мастацкай, музычнай і канцэртнай дзейнасці, удзелу ў канцэртах і эфірах, выдачы гастрольных пасведчанняў, працоўныя пытанні ў галіне мастацтва. Паступілі прапановы па ўдасканаленні знешняга аблічча Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Сярод тых, хто звярнуўся да Міністра, быў ветэран Васіль Даўжонак, які ўзняў пытанне аб прадастаўленні матэрыялаў па расстрэльнай групе лесарубаў нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Хатыні. Пасля завяршэння грунтоўнай гутаркі ветэран падарыў Анатолю Маркевічу кнігу аб удзельніках партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі.

Усе пытанні, якія паступілі, разгледжаны ў індывідуальным парадку. Асобныя з іх будуць прапрацаваны дадаткова.


arrow
arrow