Міністр культуры правёў асабісты прыём грамадзян
Сёння Міністр культуры правёў асабісты прыём грамадзян.
Ва ўстаноўленым парадку былі разгледжаны пытанні, якія паступілі ад індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў культуры і мастацтва. Тэматыка датычылася ўдзелу ў культурным жыцці краіны, магчымасці працаўладкавання, уключэння ў рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў, прагучалі прапановы аб супрацоўніцтве ў рамках падрыхтоўкі праектаў і іншыя аспекты.
Па некаторых зваротах было прынята рашэнне больш дэталёвай прапрацоўкі, дадзены даручэнні супрацоўнікам ведамства.
Анатоль Мечыслававіч павіншаваў з юбілеем Ірыну Аляксандраўну Дарохіну - дырэктара ДУА "Дзіцячая харэаграфічная школа мастацтваў №1 г. Мінска", мастацкага кіраўніка ўзорнага ансамбля танца "Весялушка", настаўніка харэаграфіі, балетмайстра.
За асаблівы ўклад у развіццё харэаграфічнай культуры ў 2008 годзе Ірына Аляксандраўна ўзнагароджана медалём "Францыска Скарыны", а ў 2014 годзе ёй прысвоена званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
16 мая 2024 г. на сцэне Палаца культуры МАЗ адбудзецца творчы праект Ірыны Аляксандраўны ў рамках міжнароднага дня сям'і "Колеры творчага шляху" і прымеркаваны таксама да 45-годдзя яе творчай дзейнасці.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)