adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Маркаў Марат Сяргеевіч наведаў урачысты сход калектыву Вялікага тэатра Беларусі напярэдадні адкрыцця 94-га тэатральнага сезона

07.09.2026
Кіраўнік ведамства адзначыў станоўчыя вынікі работы тэатра.

— Кожны з вас у любой сітуацыі павінен памятаць, што за вашымі плячыма — вялікае паняцце: Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр. І ў кожным гэтым слове заключана занадта шмат. Калі мы гаворым пра лічбы, а яны ў вас вельмі добрыя па выніках мінулага года, важна памятаць: гэтыя паказчыкі не могуць засланіць галоўнае — душу, якая прысутнічае ў кожным з вас, ва ўсім калектыве. Хочацца, каб гэтая сапраўдная, вялікая душа Вялікага тэатра захоўвалася і ў будучыні. Жадаю, каб на пастаноўкі Вялікага прыязджалі з усяго свету, і кожны ведаў, чым жыве беларуская оперная і балетная сцэна.



Кіраўнік ведамства таксама звярнуў увагу на маладое пакаленне супрацоўнікаў, пажадаўшы ім прафесійнага росту і магчымасці рэалізаваць сябе ў адным з вядучых творчых калектываў краіны.

Падчас урачыстасці Марат Маркаў зачытаў віншавальны адрас ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да юбілею галоўнага хормайстра тэатра, народнай артысткі Беларусі Ніны Ламановіч.

Яркім фіналам сустрэчы сталі выступленні артыстаў, якія сваім майстэрствам пацвердзілі жыццёвую сілу і веліч беларускага опернага і балетнага мастацтва.



arrow
arrow