adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры зрабіў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць

14.04.2022

14 красавіка Міністр культуры Анатоль Маркевіч здзейсніў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць. Кіраўнік ведамства з візітам наведаў Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці.

Ён прыняў удзел у пасяджэнні Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта, дзе разглядалася пытанне, якое датычыцца работы ўстаноў культуры і дадатковай адукацыі ў сферы культуры, размешчаных на тэрыторыі Тэлеханскага сельсавета.

Таксама Анатоль Маркевіч наведаў гарадскі Дом культуры, дзе праходзіла выстава работ удзельнікаў гурткоў народнай творчасці ўстаноў культуры і майстроў народнай творчасці раёна.

На базе Івацэвіцкага гарадскога Дома культуры Міністр культуры правёў адзіны дзень інфармавання. Размова атрымалася змястоўнай. Абмяркоўваўся генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама сучасная грамадска-палітычная абстаноўка.

Кіраўнік ведамства закрануў санкцыйную палітыку ў дачыненні да Беларусі і Расіі, адзначыўшы, што кіраўніцтва абедзвюх краін прымае ўсе меры, каб нівеліраваць санкцыйны ціск звонку. Негатыўныя наступствы санкцый, заявіў А. Маркевіч, ужо сталі адчуваць самі ініцыятары абмежавальных мер.

Міністр культуры гаварыў таксама аб дзейнасці Міністэрства. Закрануў кадравую палітыку, работу над тыпавымі штатамі ўстаноў культуры, Кодэксам аб культуры, які ў бліжэйшы час будзе разгледжаны ў другім чытанні.

У рамках паездкі ў Брэсцкую вобласць Міністр культуры наведаў Косаўскі палацава-паркавы комплекс, а таксама палацавы комплекс у гарадскім пасёлку Ружаны Пружанскага раёна. Кіраўнік ведамства азнаёміўся з ходам рамонтна-рэстаўрацыйных работ, якія праводзяцца тут.

arrow
arrow