adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры сустрэўся з калектывам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь у рамках Адзінага дня інфармавання

30.10.2023

«Беларусь з'яўляецца прыкладам адсутнасці прорвы паміж багатымі і беднымі, прыкладам сацыяльнай абароненасці ўсіх грамадзян, прыкладам здаровага грамадства і традыцыйных каштоўнасцей» Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.

Сёння Міністр культуры сустрэўся з калектывам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь у рамках Адзінага дня інфармавання.
Тэматыка сустрэчы была прысвечана сацыяльнай бяспецы і магчымасцям беларускай дзяржавы забяспечыць кожнаму грамадзяніну сацыяльныя гарантыі і магчымасці для самарэалізацыі.

Размаўляючы з супрацоўнікамі музея, Анатоль Мечыслававіч вялікую ўвагу ўдзяліў важным аспектам – сусветнай дэмаграфіі, пытанням харчовай бяспекі, фінансаванню сацыяльнай сферы ў Рэспубліцы Беларусь, і, у прыватнасці, сферы культуры, дабрабыту грамадзян, забяспечанасці занятасці насельніцтва, сямейным каштоўнасцям, умацаванню грамадскага здароўя, развіццю інтэлектуальнага і духоўна-маральнага патэнцыялу.



arrow
arrow