adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры сустрэўся сёння са старшынёй праўлення ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал"

18.04.2024

Не сакрэт, што большасць людзей даведаюцца пра падзеі, якія адбываюцца ў нашай краіне і свеце, уключаючы тэлевізар. Таму сферы культуры асабліва важна быць у цесным узаемадзеянні з рэспубліканскімі тэлеканаламі.

З мэтай абазначэння перспектыў супрацоўніцтва Міністр культуры сустрэўся сёння са старшынёй праўлення ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Маркавым М.С.

У рамках вяшчання тэлеканала культурныя мерапрыемствы і падзеі актыўна асвятляюцца, аднак, няма мяжы дасканаласці і новыя праекты, пра якія вялася размова на сустрэчы, не за гарамі!

arrow
arrow