Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыццi кінатэатра "Масква" ў Мінску
Кінатэатр "Масква" з'яўляецца знакавым месцам для мінчан. Яго ўвялі ў эксплуатацыю неўзабаве пасля Алімпіяды-80. Кінатэатр стаў першым шырокафарматным у Беларусі, дзе размясціліся дзве залы.
Абноўлены кінатэатр - сапраўднае ўпрыгожванне сталіцы. Ён будзе складацца з 4 кіназалаў, дзве вялікія - на 675 і 215 месцаў і дзве маленькія - на 46 месцаў.
Фішкай установы стане кінабар.
Таксама пасля рамонту істотна змяніліся фае, гардэроб, касавы вестыбюль і службовыя памяшканні.