Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі сустрэўся з дэлегацыяй Прыморскага краю на чале з губернатарам Алегам Кажамякам
Сустрэча адбылася 4 чэрвеня падчас рабочага візіту дэлегацыі ў Рэспубліку Беларусь і прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Для гасцей з Прыморскага краю была арганізавана экскурсія па бібліятэцы, дзе госці змаглі наведаць адну з чытальных залаў, пазнаёміцца з работай сістэмы пошуку і дастаўкі кніг, падняцца на аглядную пляцоўку і паглядзець экспазіцыю Музея кнігі.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
У рамках рабочага візіту дэлегацыі таксама была арганізавана экскурсія па ўстановах культуры горада Мінска. Намеснік Старшыні Урада - міністр культуры і архіўнай справы Прыморскага краю Алена Мікалаеўна Броннікава з калегамі мела магчымасць наведаць Беларускую дзяржаўную філармонію, азнаёмілася з выставай "Дарога да Перамогі" ў ММВЦ BELEXPO і паглядзела экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея.