Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі сустрэўся з Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь, Пастаянным Прадстаўніком пры Статутных органах СНД па сумяшчальніцтве Цімурам Жаксылыкавым
На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы культуры. Так, напрыклад, бакі абмеркавалі правядзенне абменных Дзён культуры Беларусі і Казахстана.
У працэсе перагавораў было адзначана актыўнае супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы кінематографа. Цімур Мякешавіч Жаксылыкаў падкрэсліў, што Казахстанскія кінакарціны выклікаюць цікавасць у беларускага гледача. Таксама ён заўважыў, што фільм "Чорны замак" вытворчасці кінастудыі "Беларусьфільм" неўзабаве выходзіць у пракат у Казахстане.
Бакі дамовіліся падтрымліваць цеснае ўзаемадзеянне ў супрацоўніцтве і абмяняліся памятнымі сувенірамі.
.jpg)