adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі выступіў з дакладам "Захаванне гістарычнай памяці і духоўных каштоўнасцей у рамках культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі" на XII Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі

27.06.2025

Выступленне адбылося на секцыйным пасяджэнні "Уклад культуры і асветніцкай дзейнасці ў Вялікую Перамогу і іх роля ў фарміраванні будучыні Саюзнай дзяржавы".

У сваім выступленні Міністр культуры Рэспублікі Беларусь падкрэсліў, што Беларусь і Расія - дзве краіны, чые лёсы непарыўна звязаны, аб'яднаныя агульнымі духоўнымі каштоўнасцямі, павагай да каранёў і памяццю аб гераічным подзвігу продкаў.

"Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў сферы культуры з'яўляецца ключавым аспектам ва ўзаемадзеянні дзвюх краін, якія ўмацоўваюць духоўную блізкасць народаў", - адзначыў Руслан Чарнецкі.

У выступленні Міністр расказаў аб плённым супрацоўніцтве, прывёўшы актуальныя прыклады сумесных мерапрыемстваў у розных сферах культурнага ўзаемадзеяння.

arrow
arrow