Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі прадставіў калектыву кінастудыі "Беларусьфільм" новага дырэктара-Дзмітрыя Сяргеевіча Сямёнава
Да гэтага моманту Дзмітрый Сяргеевіч займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама.
Нагадаем, 27 сакавіка гэтага года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне Дзмітрыя Сямёнава на пасаду дырэктара РУП "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм". Сёння кіраўніком Міністэрства культуры быў падпісаны адпаведны загад аб назначэнні.
"Дзмітрый Сяргеевіч паказаў сябе вельмі добрым кіраўніком, і дзякуючы яго асабістым і прафесійным якасцям, тыя ўстановы культуры, якія ён узначальваў, дасягнулі добрых вынікаў," - адзначыў Руслан Іосіфавіч Чарнецкі.
Міністр культуры ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў Дзмітрыю Сямёнаву пасведчанне, а таксама пажадаў прадуктыўнай і паспяховай работы на новай пасадзе.
.jpg)
.jpg)