Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі прадставіў заслужанаму калектыву "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга" новага дырэктара
Ім стала Людміла Мікалаеўна Манакова. Людміла Мікалаеўна прызначана на пасаду з сённяшняга дня.
Людміла Манакова валодае багатым вопытам у галіне культуры і працавала ў розных установах гэтай сферы, у тым ліку ў цэнтральным апараце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Да цяперашняга часу займала пасаду мастацкага кіраўніка Культурна-спартыўнага цэнтра ўнітарнага прадпрыемства "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі".
Міністр культуры пажадаў новаму кіраўніку поспехаў у рабоце і выказаў упэўненасць, што творчая дзейнасць аркестра прадоўжыць набіраць сваю папулярнасць як у нашай краіне, так і за яе межамі.