adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі прадставіў калектыву Беларускай дзяржаўнай філармоніі новага генеральнага дырэктара – Пукіту Сяргея Аляксандравіча

11.04.2025

Адпаведны загад аб назначэнні на пасаду быў падпісаны Міністрам культуры сёння.

Сяргей Аляксандравіч Пукіта мае дваццацігадовы вопыт кіруючай работы ва ўстановах культуры і за час сваёй працоўнай дзейнасці рэалізаваў мноства творчых праектаў, у тым ліку і міжнароднага ўзроўню. Да гэтага часу займаў пасаду намесніка дырэктара Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра.

Міністр культуры пажадаў новаму кіраўніку прадуктыўнай працы і працягваць папулярызаваць беларускае мастацтва.


arrow
arrow