Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі правёў рабочую сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматулай Джурбаевічам Назаравым
На сустрэчы было адзначана, што ў народаў Беларусі і Узбекістана агульныя каштоўнасці і агульная культурная прастора. Адной з аб'яднаўчых тэм з'яўляецца агульны ўклад у Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, паколькі абодва народы плячом да пляча змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Бакі абмеркавалі вынікі супрацоўніцтва ў сферы культуры паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан, а таксама намецілі новыя праекты і напрамкі для ўзаемадзеяння ў будучым.
Напрыклад, у верасні бягучага года плануецца правядзенне Дзён Культуры Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан.
Былі таксама абмеркаваны перспектывы арганізацыі абменных гастроляў тэатраў, мастацкіх выставак, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, і сумеснай кінавытворчасці.
.jpg)
.jpg)