adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр правёў асабісты прыём грамадзян

06.06.2024

Асабістыя прыёмы грамадзян заўсёды запатрабаваны і актуальны. Гэта грунтоўны і канструктыўны дыялог, у якім часта ўзнімаюцца вельмі шырокія пытанні, якія датычацца не толькі інтарэсаў саміх наведвальнікаў. 

Так сёння на прыём да Міністра культуры прыйшла Ліза Сатыліс - грэка-італьянскі скульптар, жывапісец і ювелір, таксама вядомая як калекцыянер і мецэнат. У яе зборы - творы сучасных мастакоў і прадметы старажытнага грэчаскага, кітайскага, індыйскага, афганскага, мезаамерыканскага і афрыканскага мастацтва.

Ліза Сатыліс на працягу некалькіх гадоў у буйных скульптурных праектах была адзінай памочніцай Джорджа дэ Кірыка – аднаго са знакамітых мастакоў ХХ стагоддзя.

У мінулым годзе Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь была перададзена ў дар Нацыянальнаму мастацкаму музею кампазіцыя "Археолагі (Вялікія археолагі)" (1968 г.) Джорджа дэ Кірыка. У бягучым годзе Ліза Сатыліс вырашыла выступіць з творчай ініцыятывай, якая датычыцца таксама скульптурных работ дадзенага аўтара, падрабязнасці якой абмяркоўваліся падчас прыёму ў Міністра культуры.

"Наведвальнікі Нацыянальнага мастацкага музея змогуць на свае вочы ўбачыць выдатныя творы, якія адлюстроўваюць гісторыю і бачанне самога аўтара. Гэта вельмі важна, што гэта менавіта аўтарская праца. Яна будзе цікавая, безумоўна, цікавая як жыхарам Беларусі, так і шматлікім турыстам, якія прыязджаюць у нашу краіну, на гасцінную беларускую зямлю. Бо, як паказвае практыка, турыст, які прыехаў у Мінск, абавязкова наведвае вядучыя ўстановы культуры. Я хацеў бы выказаць словы вялікай удзячнасці, што Вы знайшлі магчымасць і час прыйсці ў Міністэрства культуры. Я вельмі рады сённяшняй нашай сустрэчы. Вы - вельмі пазітыўны чалавек, які дорыць станоўчыя эмоцыі. Сёння падсілкавалі ўсіх нас энергіяй. Дзякуючы Вашай стараннасці, я ўпэўнены, культурная дыпламатыя яшчэ больш адужэе паміж рознымі краінамі". А.М. Маркевіч

Завешваем інтрыгу дэталяў сустрэчы, скажам толькі, што магчыма неўзабаве ў экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея з'явяцца новыя экспанаты)))

Ліза Сатыліс падзякавала Анатолю Мечыслававічу за знаёмства і сустрэчу: "Тут, на беларускай зямлі, я вельмі шчаслівая. Шчаслівая, таму што менавіта тут адчуваю сябе бяспечна і камфортна". У знак павагі яна перадала незвычайную паштоўку, адрасаваную Кіраўніку дзяржавы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.

Напрамую да Міністра культуры сёння звярталіся прадстаўнікі СМІ, творчых прафесій - мастакі, артысты, акцёры, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі.

Падчас асабістага прыёму ўсім заяўнікам былі дадзены тлумачэнні.

Звароты, якія патрабуюць дэталёвай прапрацоўкі, узяты на кантроль.









arrow
arrow